Актывістку дэмакратычнага руху з Барысава катавалі ў пастарунку

Алесю Ясюк, актывістку дэмакратычнага руху з Барысава, катавалі ў Цэнтральным РУУС беларускай сталіцы. 48-гадовая Алеся Ясюк распавядае, што ўчора яе затрымалі міліцыянты ў Траецкім прадмесці ў Мінску, а калі знайшлі ў пакеце налепкі, завезлі ў РУУС. Пратакол актывістка не падпісвала, праз тры гадзіны сказала, што будзе скардзіцца ў пракуратуру. Тады яе пачалі абражаць, сарвалі нацельны крыжык, з'явіліся людзі ў цывільным з відэакамерай, якія ўсё фіксавалі.

Пра тое, што адбылося далей, Еўрарадыё распавядае Алеся Ясюк:

"Потым яны паклікалі жанчыну-міліцыянта ў форме. І вось яна мне загадала распранацца. Ёй сказалі: "Распраніце яе дагала!". Я папрасіла мужчынаў выйсці, але яны выходзіць не спяшаліся. Я ўжо была без саколкі, тады яны пачалі па адным выходзіць".


І пасля агляду актывістку трымалі ў пастарунку яшчэ тры гадзіны. Яе адпусцілі толькі пасля таго, як яна паведаміла, што хворая на цукровы дыябет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі