Актывістка з бел-чырвона-белым сцягам гуляла ў Новы год па Мінску (фота)

Актывістка з бел-чырвона-белым сцягам гуляла ў Новы год па Мінску (фота)

Вядомая апазіцыйная актывістка Ніна Багінская зладзіла эксперымент у навагоднюю ноч — прайшлася з бел-чырвона-белым сцягам па цэнтры Мінска. Яна прайшла ад Акадэміі навук да плошчы Незалежнасці і не была затрыманай.

Як паведамляе Радыё Свабода, жанчына хацела высветліць, дакуль яна дойдзе, трымаючы нацыянальны сцяг. Міліцыя спрабавала яе спыніць і казала, што нельга хадзіць з бел-чырвона-белым сцягам, аднак Багінская адказвала, што яна ўжо ў тым узросце, калі можа вырашыць, з чым ёй хадзіць, пагатоў, забароны на гэты сцяг няма.

У выніку яна без прыгодаў скончыла сваё персанальнае шэсце ля касцёла Сымона і Алены.

Фота: сацыяльныя сеткі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі