Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” жорстка збілі ў электрычцы (фота)

Як стала вядома сайту charter97.org, 2 жніўня ў электрычцы Мінск — Маладзечна блізу 11.30 паміж прыпынкамі Крыніца — Селівонаўка быў збіты актывіст грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Арцём Чарняк. На маладзёна, які быў у цішотцы з выявай герба “Пагоня”, напала група з сямі чалавек.

Твары нападнікаў закрывалі чырвоныя хусткі. Натоўп хуліганаў з крыкамі “бандэраўцы” наляцеў на пацярпелага і пачаў збіваць яго і людзей, якія сядзелі побач. Затым зламыснікі садралі цішотку з нацыянальнай сімволікай і выбеглі на прыпынку Селівонаўка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі