Актывіста аштрафавалі на 5 мільёнаў за тое, што назваў міліцыянера "ўпыром"

Смалявіцкі суд 21 траўня пакараў штрафам актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Вінярскага і рэжысёра Вольгу Мікалайчык. Спачатку быў вынесены прысуд Вінярскаму — 30 базавых велічынь (5 млн 400 тысяч рублёў) за абразу міліцыянера (яго актывіст назваў "упыром").

Рэжысёр Вольга Мікалайчык прыехала ў суд падтрымаць Максіма Вінярскага, але ў будынку яе затрымалі. Неўзабаве адбыўся суд. Мікалайчык была аштрафаваная на 30 базавых велічынь (5 млн 400 тысяч рублёў) за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага пікета каля Кургана Славы. Акцыя прайшла 25 красавіка напярэдадні прыезду ў Беларусь расійскіх байкераў з "Начных ваўкоў". Доказам удзелу Вольгі Мікалайчык у пікеце быў фотаздымак з аднаго з інтэрнэт-сайтаў. Сама актывістка сваю віну не прызнала, інфармуе Радыё Свабода.

Дарэчы, 26 траўня Вольгу Мікалайчык чакае яшчэ адзін адміністрацыйны працэс, на гэты раз у Цэнтральным раённым судзе сталіцы — за тое, што пакінула каля расійскага пасольства пакунак з "касметычкай" для "Начных ваўкоў".

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі