Актывіст "Маладой Беларусі" прызнаўся, што яго завербавала КДБ (фота)

10 чэрвеня ва ўкраінскім Луцку актывіст "Маладой Беларусі" Андрэй Кузьмінскі распавёў журналістам пра ціск на яго з боку беларускіх спецслужбаў.
Па словах Андрэя, супрацоўнікі 4-га ўпраўлення КДБ Раман Сівухін і Дзмітры Ганчарык прымусілі яго падпісаць дамову аб супрацы з КДБ. (Сівухін у 2006 годзе займаўся справай "Партнёрства", Ганчарык у 2007-м займаўся справай "Маладога Фронту".) З боку КДБ дамова аб супрацы была падпісаная кіраўніком ведамства генерал-маёрам Вадзімам Зайцавым.

Кузьмінскі распавёў, што перад ім ставілі як першачарговую задачу дыскрэдытаваць лідэра "Маладой Беларусі" Артура Фінькевіча. У сувязі з пераследам з боку спецслужбаў Кузьмінскі быў вымушаны выехаць з Беларусі.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі