Актывіст апазіцыі Уладзімір Кішкурна памёр у лякарні

Актывіст апазіцыі Уладзімір Кішкурна памёр у лякарні

Актывіст апазіцыі і сябра Партыі БНФ Уладзімір Кішкурна памёр у Івацэвіцкай лякарні, куды яго даставілі пасля дарожна-транспартнага здарэння. Пра гэта БелаПАН паведамляе са спасылкай на яго сына, Мікалая Кішкурну.

2 верасня 77-гадовы Кішкурна ехаў за рулём аўтамабіля ў санаторый, і на шляху яму стала кепска з сэрцам. Ён не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў грузавік.

Развітанне з Уладзімірам Кішкурнай пройдзе ў яго мінскай кватэры (дакладная дата і час пакуль не вызначаныя). Яго пахаваюць на могілках у вёсцы Строчыцы пад Мінскам, дзе жыве сын.

Уладзімір Кішкурна доўгі час ачольваў мінскую гарадскую арганізацыю Партыі БНФ, быў сябрам сойму БНФ. У апошнія гады жыцця займаўся грамадскай дзейнасцю, у тым ліку ўшанаваннем памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ва ўрочышчы Курапаты. 

Фота: Фэйсбук

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі