Аклады спартоўцаў і трэнераў нацыянальных зборных вырастуць на 85%

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка эканамічнага ўпраўлення Міністэрства спорту і турызму Марыну Падліпскую. Па словах чыноўніцы, такое павышэнне заробкаў звязанае з неабходнасцю прыцягнуць перспектыўных спартоўцаў і трэнераў у каманды, а таксама стымуляваць прафесійную ініцыятыву.





Падліпская кажа, што апошнім часам заробкі работнікаў нацыянальных камандаў былі нізкімі. Гэта спарадзіла высокую цякучку кадраў, неўкамплектаванасць штатаў. Практычна немагчыма было запрасіць на працу высокакваліфікаваных трэнераў.





Так, на пачатку года месячны заробак спартоўца-інструктара нацыянальнай каманды складаў у сярэднім крыху больш за 2 мільёны рублёў, трэнера і старэйшага трэнера — каля 3 млн рублёў, галоўнага трэнера — каля 3,5 млн рублёў. З прыняццем новай пастановы заробак спартоўца-інструктара нацыянальнай каманды складзе больш за 4,7 млн рублёў, трэнера — каля 5,2 млн рублёў, старэйшага трэнера — больш за 5,4 млн рублёў, галоўнага трэнера — больш за 6,3 млн рублёў.





Фота — mail.ru