"Акіян Эльзы" даў грандыёзны канцэрт з нагоды Дня незалежнасці Украіны (відэа)

Гурт "Акіян Эльзы" адсвяткаваў Дзень Незалежнасці Украіны вялікім канцэртам у "Арэна-Львів". Упершыню ў гісторыі гурта сцэнарый канцэрта складалі самі прыхільнікі. Напярэдадні на сайце тэлеканалу "1+1", які трансляваў канцэрт у жывым эфіры, адбылося галасаванне, гледачы абралі 23 песні, якія Украіна пачула ў свой 23-ці Дзень нараджэння.

Адным з самых кранальных момантаў канцэрта стала выкананне гуртом і залай гімна Украіны.

21 лістапада ў межах юбілейнага туру, прысвечанага свайму 20-годдзю, "Акіян Эльзы" выступіць у "Мінск-Арэне". Кошт квіткоў ад 280 да 810 тысяч рублёў.

Фота: slando.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі