Акцыя каля пракуратуры Мінска: "450 выпадкаў катаванняў, 0 крымінальных спраў"

Акцыя каля пракуратуры Мінска: "450 выпадкаў катаванняў, 0 крымінальных спраў"

16 снежня каля пракуратуры Мінска па Ракаўскай вуліцы прайшла акцыя пратэсту. У ёй ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі і плакатамі. На адным з іх быў надпіс "450 выпадкаў катаванняў, 0 крымінальных спраў". У Беларусі штодня паведамляецца пра крымінальныя справы, распачатыя супраць пратэстоўцаў, пра прысуды, але дагэтуль за гвалт і катаванні не пакараны ніводзін сілавік.

На расцяжцы, якую трымалі пратэстоўцы, напісана "Спыні гвалт". Яны скандавалі "Не забудзем, не даруем!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі