Акцёраў Лары Флінта вінавацяць у парушэнні тэхнікі бяспекі

Фонд барацьбы са СНІДам падаў скаргу на ўсім вядомага караля порнаіндустрыі Лары Флінта за тое, што ён падвяргае сваіх супрацоўнікаў небяспецы заражэння СНІДам. Арганізацыя падлічыла, што толькі ў адным з 100 яго фільмаў акцёры выкарыстоўвалі прэзерватывы.

Прадстаўнікі фонду занепакоеныя тым, што ў такіх фільмах, як "Адміністрацыя Буша" і "Рэальныя дзяўчаты з каледжа" акцёры дэманструюць "патэнцыйна небяспечныя для жыцця паводзіны" і не выконваюць тэхніку бяспекі на працоўным месцы.

Тым не менш, выпадкі заражэння вірусам імунадэфіцыту ў порнаіндуcтрыі вельмі рэдкія. З 2004 году зафіксаваны толькі адзін такі выпадак, паведамляе Reuters. Часцей акцёры падчапляюць іншыя венерычныя захворванні.

Нагадаем, Лары Флінт у 1974 годзе апублікаваў першы нумар свайго часопіса для дарослых "Hustler", а ў 1998-м пачаў здымаць фільмы ў тым жа жанры .

У 1996-ым Олівер Стоўн зняў пра Флінта аўтабіяграфічную драму пад назвай "Народ супраць Лары Флінта", якая распавядае пра барацьбу Флінта і амерыканскіх ахоўнікаў маралі.

Фота: davidicke.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі