Акадэмія кіравання пры прэзідэнце можа атрымаць асаблівы статус

Акадэмія кіравання пры прэзідэнце можа атрымаць асаблівы статус

Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Беларусі можа атрымаць асаблівы статус. Пра гэта паведаміла кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава. Яна прадстаўляла калектыву гэтай ВНУ новага рэктара, якім напярэдадні быў прызначаны Генадзь Пальчык. Па словах Качанавай, Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу, каб Акадэмія кіравання стала "самай галоўнай ВНУ".

"Мы ўжо думаем пра тое, што ў гэтай навучальнай установы павінен быць асаблівы статус. Мы дакладвалі кіраўніку дзяржавы, і ён пагадзіўся з намі", — цытуе словы Наталлі Качанавай БЕЛТА.

Плануецца, што Лукашэнка будзе два разы на год прыязджаць у Акадэмію кіравання і сустракацца з выкладчыкамі і студэнтамі. Пра тое, што гэтай ВНУ патрэбныя змены, кіраўнік дзяржавы заяўляў яшчэ ў пачатку мінулага года. Пра гэта ён гаварыў і ў аўторак падчас прызначэння новага рэктара.

Качанава анансавала перагляд праграмаў. Паводле яе слоў, у Акадэміі кіравання будуць працаваць найлепшыя педагогі ў краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі