Агучаныя вынікі афіцыйнага расследавання аварыі верталёта ў Гомелі

Афіцыйныя вынікі расследавання аварыі верталёта ў Гомелі былі агучаныя ў аўторак. Прычынай яго падзення названая адмова рухавіка. Нагадаем, 16 кастрычніка трэніровачны верталёт АК-1, які належыць “Гомельхімсэрвісу”, упаў на тэрыторыі мясцовага аэрапорта з вышыні 300 метраў. Двое пілотаў засталіся жывыя, яны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Камісія, якая расследавала абставіны аварыі, для поўнага высвятлення яе прычынаў, цяпер чакае інфармацыю ад украінскага прадпрыемства, на якім быў выраблены верталёт, адзначае тэлеканал СТВ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі