"Агітавала студэнтаў супраць улады" — затрыманая загадчыца інтэрната БДЭУ

Момант затрымання / скрыншот відэа

Момант затрымання / скрыншот відэа

Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне загадчыцы інтэрната Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. З'явілася "пакаяльнае" відэа з ёй. На ім жанчына кажа, што ўдзельнічала ў адной з мірных акцый пратэсту ў 2020 годзе. А праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што жанчына "падбухторвала студэнтаў да ўдзелу ў парушэнні закона ў 2020 годзе і агітавала супраць улады дагэтуль".

Раней у БДЭУ былі затрыманыя дзве выкладчыцы: Надзея Старавойтава і Наталля Сівіцкая. Старавойтава — кандыдат філалагічных навук і дацэнт кафедры беларускай і рускай моў, а Сівіцкая — выкладчыца рускай мовы, кандыдат філалагічных навук. Іх затрымалі за ўдзел у пратэстах. Нагадаем, у Беларусі цяпер каля паўтары тысячы чалавек прызнаныя палітвязнямі — то-бок людзьмі, якія пераследуецца за погляды.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі