Афіцыйна: падчас выбуху ў метро Санкт-Пецярбурга загінулі 9 чалавек
![Афіцыйна: падчас выбуху ў метро Санкт-Пецярбурга загінулі 9 чалавек](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1491367267reuters.jpg.webp?itok=ipTOWctl)
Падчас выбуху ў метро Санкт-Пецярбурга загінулі 9 чалавек. Больш за два дзясяткі чалавек пацярпелі, у некаторых з іх цяжкія раненні, паведамляе РІА “Новости” са спасылкай на расійскі Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт. Падкрэсліваецца, што гэта ўсё ж папярэднія дадзеныя.
Выбух адбыўся 3 красавіка паміж станцыямі метро “Сянная” і “Тэхналагічны інстытут”. Адзначым, што ў гэты час у Санкт-Пецярбурзе знаходзяцца кіраўнікі Беларусі і Расіі.