Афіцыйна пацверджаны факт смерці пацыента ў кардыяцэнтры ў Гродне

Афіцыйна пацверджаны факт смерці пацыента ў кардыяцэнтры ў Гродне

Афіцыйна пацверджаны факт смерці пацыента з кардыяцэнтры ў Гродне. Раней паведамлялася пра тое, што 68-гадовы мужчына ўначы 19 красавіка павесіўся ў палаце. Больш за тыдзень таму яго шпіталізавалі з інфарктам, а пазней выявілі пнеўманію, ізалявалі ў асобную палату і ўзялі мазок на каранавірус, паведаміў сайт s13.ru.

Афіцыйная прадстаўніца СК па Гродзенскай вобласці Іна Пазняк паведаміла TUT.by, што па факце смерці мужчыны праводзіцца праверка, высвятляюцца ўсе яе абставіны. Паводле яе слоў, па папярэдніх даных, "смерць не мае крымінальнага характару". Прызначаны экспертызы.

У Беларусі на 20 красавіка зарэгістраваны 6264 выпадкі COVID-19, памёр 51 чалавек. На Гродзеншчыне ўжо 176 выпадкаў заражэння.

Афіцыйна пацверджаны факт смерці пацыента ў кардыяцэнтры ў Гродне

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі