Афіцэр з аховы Пуціна, які ўцёк на Захад, лічыць прэзідэнта РФ ваенным злачынцам
![Уладзіміра Пуціна абвінавачваюць у ваенных злачынствах / dossier.center](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Pu_0.jpg.webp?itok=70sL4jor)
Уладзіміра Пуціна абвінавачваюць у ваенных злачынствах / dossier.center
Афіцэр Федэральнай службы аховы РФ Глеб Каракулаў, які ўцёк на Захад, у інтэрв'ю dossier.center расказаў пра матывы свайго ўчынку. Ён лічыць Уладзіміра Пуціна ваенным злачынцам. У Расіі капітан Каракулаў забяспечваў расійскага прэзідэнта сакрэтнай сувяззю. Восенню 2022-га ён быў у камандзіроўцы ў Казахстане і адтуль разам з жонкай і дачкой выляцеў у Турцыю (меў службовы замежны пашпарт). Цяпер яны ў бяспецы.
"Я проста не мог знаходзіцца на службе ў гэтага прэзідэнта, — кажа палітуцякач. — Я лічу гэтага чалавека ваенным злачынцам. Хоць я і не ўдзельнічаў менавіта ў ваенных дзеяннях, але выконваць яго злачынныя загады ці проста знаходзіцца ў яго на службе я не лічу для сябе магчымым".
Каракулаў — самы высокапастаўлены супрацоўнік спецслужбаў з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, які збег з краіны і асудзіў вайну. У РФ ён аб'яўлены ў вышук, на яго распачалі крымінальную справу аб дэзерцірстве.
![Афіцэр з аховы Пуціна, які ўцёк на Захад, лічыць прэзідэнта РФ ваенным злачынцам](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/23847423984723.jpg.webp?itok=auqFN81q)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.