Адзначэнне Дня прыняцця Дэкларацыі ў скверы імя Янкі Купалы таксама сарвана

Адзначэнне Дня прыняцця Дэкларацыі аб Дзяржаўным суверэнітэце, што мела адбыцца ля Чырвонага касцёлў на плошчы Незалежнасці ў Мінску і было сарванае АМАПаўцамі, працягнулася ў скверы імя Янкі Купалы. Прыкладна а 17-й ля помніка паэту сабралося каля 80 чалавек. Паводле сайта газеты "Наша Ніва", сярод іх былі прадстаўнікі замежных амбасадаў. Неўзабаве да сквера пад'ехалі два аўтазакі. Міліцыянты ўзялі ўсіх прысутных у кальцо і пачалі адцясняць з парка ў бок вуліцы Янкі Купалы.

Прыкладна ў 17:30 прысутныя на акцыі пад міліцэйскім канвоем, спяваючы "Развітанне з радзімай", дайшлі да будынку Опернага тэатру. Там, паводле сайта "Нашай Нівы", усіх адпусцілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі