Адзін з галоўных герояў фільма "Сэкс ў вялікім горадзе памрэ"

Актрыса Сінція Ніксан, зорка серыяла "Сэкс у вялікім горадзе" распавяла, што ў аднайменным поўнаметражным фільме адзін з галоўных герояў памрэ.
Пры гэтым Ніксан, якая грае ролю Міранды Хобс, не стала ўдакладняць, каго менавіта ў фільме чакае смерць, але дадала, што смерць стане вялікім ударам для галоўнай гераіні - Кэры Брэдшоў, ролю якой выконвае Сара Джэсіка Паркер.

Сусветная прэм'ера поўнаметражнай стужкі "Сэкс у вялікім горадзе" адбудзецца 30 траўня 2008 года. Кінастужка ўвайшла ў спіс самых чаканых фільмаў гэтага года па версіі брытанскай газеты The Times.

Варта адзначыць, што на днях 42-гадовая Сінція Ніксан таксама прызналася, што два гады таму ў яе выявілі рак грудзі, пасля чаго актрысе зрабілі аперацыю. Цяпер, па словах Ніксан, яна здаровая.

Фота: www.nezevay.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі