Адваката да Бабарыкі зноў не пусцілі, але — з новай нагоды

Адваката да Бабарыкі зноў не пусцілі, але — з новай нагоды

Адваката Дзмітрыя Лаеўскага зноў не пусцілі да затрыманага Віктара Бабарыкі ў СІЗА КДБ. Як напісаў юрыст у Фэйсбуку, гэтым разам у спецслужбе спаслаліся не на каранавірус, як было раней. 

"Дакументы на наведванне ў бюро пропускаў КДБ не прынялі, але на гэты раз не ў сувязі з эпідэміяй, як гэта было ў чэрвені, а са спасылкай на тое, што наведванне адвакатам не прадастаўляецца па "тэхнічных прычынах". Гэта новая прычына нядопуску адразу ж абскарджаная Генеральнаму пракурору і пра парушэнне правоў адваката пісьмова паведамлена ў Мінскую гарадскую калегію адвакатаў", — адзначыў Лаеўскі. 

Экс-прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Віктар Бабарыка знаходзіцца пад вартай з 18 чэрвеня. За гэты час адвакатам неаднаразова перашкаджалі пабачыцца з падабаронным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі