Адстаўка Бабіча і затрыманне Уцюрына – ці ёсць паміж імі сувязь?

Адстаўка Бабіча і затрыманне Уцюрына – ці ёсць паміж імі сувязь?

30 красавіка стала вядома, што Міхаіла Бабіча здымаюць з пасады пасла Расіі ў Беларусі. Пасла, які за некалькі месяцаў працы ў Беларусі паспеў адзначыцца шэрагам скандальных заяў і нават распачаў пікіроўку з Аляксандрам Лукашэнкам, адклікалі ў Маскву нібыта “ў сувязі з пераходам на новае месца працы”.

Напярэдадні адстаўкі Міхаіла Бабіча стала вядома пра затрыманне былога кіраўніка службы аховы Аляксандра Лукашэнкі, намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі Андрэя Уцюрына. Афіцыйна – за хабар. Неафіцыйна – за занадта “шчыльныя сувязі з расійскімі калегамі”.

У чым прычына змены расійскага пасла? Ці азначае такая змена, што Крэмль адмовіўся ад ідэі “паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі ў межах Саюзнай дзяржавы”? Якое стаўленне да гэтага “паглыблення інтэграцыі” ва ўладных эліт? Ці азначае затрыманне Андрэя Уцюрына, што гэтыя эліты скіраваныя на супрацу з Крамлём?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг Валерый Карбалевіч.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі