Аднаполыя шлюбы ў Грэцыі і секс-скандал з Calvin Klein — #ІхНоравы

Замежныя навіны 

Замежныя навіны  / @rubanau_collage

Дэпутаты і вернікі Грэцыі перашкаджаюць свайму прэм'ер-міністру легалізаваць аднаполыя шлюбы. Тым часам брытанцы абвінавачваюць Calvin Klein у тым, што кампанія размясціла на сваім постэры "стэрэатыпны сексуальны аб'ект".

Чым яшчэ ўзбуджаны свет і якія скарбы раскапалі археолагі пад Каірам — чытайце ў традыцыйнай рубрыцы Еўрарадыё "Іх Норавы".

 

Прэм'ер-міністру Грэцыі перашкаджаюць легалізаваць аднаполыя шлюбы

Прэм'ер-міністр Грэцыі Кірыякас Міцатакіс сутыкнуўся з жорсткай крытыкай свайго абяцання легалізаваць аднаполыя шлюбы. Дэпутаты ва ўласным кабінеце палітыка выступаюць супраць гэтага кроку, а ўплывовая праваслаўная царква баіцца, што гэта можа прывесці да дэмантажу грамадства.

Міцатакіс прызнаў, што яму давядзецца выкарыстоўваць свае навыкі пераканання, каб правесці рэформу, паколькі ўнутры яго правацэнтрысцкай партыі "Новая дэмакратыя" расце апазіцыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі