Вы тут

Аднаго з расіян, якія зламалі сківіцу мінскаму маршрутчыку, адпусцілі

Фота: sb.by

Расіяніна, якога падазраюць у збіцці мінскага маршрутчыка, адпусцілі з-пад варты. Ён знаходзіцца па месцы жыхарства, пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" распавяла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Мужчына застаецца ў статусе падазраванага. Яго адпусцілі пад падпіску аб яўцы да следчага. 

А вось другі расіянін, якога падазраюць, што менавіта ён кіроўцу сківіцу, усё яшчэ застаецца пад вартай. Яму выставілі абвінавачанне ў хуліганстве, учыненым групай асоб. За гэта мужчыну пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося 24 кастрычніка ў Мінску на вуліцы Арлоўскай. Два аўтамабілі з расійскімі нумарамі заблакавалі маршрутку. Адзін з іх трымаў кіроўцу маршрутнай таксоўкі, а другой стукну у твар так, што зламаў сківіцу. Свае дзеянні мужчыны патлумачылі тым, што маршрутчык нібыта ўлез не ў сваю паласу. Расіян затрымалі на наступны дзень па дарозе на Маскву.