Аднаго святара, затрыманага ва Украіне, абмянялі на 28 украінскіх вайскоўцаў

Праваслаўны святар і расійскі вайсковец / Ілюстрацыйнае фота ria.ru
Праваслаўны святар і расійскі вайсковец / Ілюстрацыйнае фота ria.ru

Аднаго святара, затрыманага ва Украіне, абмянялі на 28 украінскіх вайскоўцаў, якія трапілі ў расійскі палон. Пра гэта interfax.com.ua расказаў кіраўнік СБУ Васіль Малюк. Згаданы святар адносіцца да Украінскай Праваслаўнай Царквы (Маскоўскі патрыярхат). "Вораг вельмі шануе сваіх агентаў у расах", — так каментуе згаданы абмен Малюк.

Кіраўнік СБУ кажа, што ў дачыненні УПЦ(МП) з 2022 года праводзяцца "комплексныя контрразведвальныя" захады. 61 святар стаў фігурантам крымінальных спраў. 19 з іх пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства.

"Мы выкараняем расійскую агентуру на нашай зямлі, — працягвае Васіль Малюк. — Агентам ФСБ у расах няма месца ў ваюючай краіне. І хай здраднікі нават не мараць "замаліць" свае грахі".

УПЦ(МП) падначальваецца Маскве. Незалежнай ад яе з'яўляецца Праваслаўная Царква Украіны (ПЦУ), створаная ў 2018 годзе пра ўдзеле Канстанцінопальскага патрыярхата.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі