Адмена смяротнай кары важная, але не адзіная ўмова вяртання Беларусі ў ПАСЕ

Адмена смяротнага пакарання з'яўляецца галоўнай, але не адзінай умовай аднаўлення для Беларусі статусу спецзапрошанага ў ПАСЕ. Пра гэта заявіла дакладчыца па Беларусі ў ПАСЕ Сініка Хурскайнен.  Па яе словах, якія перадае БЕЛТА, для аднаўлення статусу Беларусі будуць таксама ўлічвацца пытанні, звязаныя са свабодай СМІ, правамі чалавека і дэмакратыяй. Пры гэтым еўрапейскі палітык падкрэсліла, што пры прыняцці рашэння пра адмену смяротнай кары ў Беларусі яна лічыць абавязковым і натуральным улічваць грамадскую думку. Як вядома, пакуль што большасць беларусаў (каля 80%) выступаюць за захаванне смяротнай кары.

Візіт спн.Хурскайнен у Беларусь завершыцца 25 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі