Адкрыццё Лядовай арэны ў Оршы чарговы раз перанеслі на няпэўны тэрмін

У аддзеле адукацыі, спорту і турызму Аршанскага райвыканкама кажуць, што адкрыццё Лядовай арэны "чакаецца не раней, чым у другой палове верасня, не выключана, што нават у кастрычніку", паведамляе партал tut.by.

І нават пасля цырымоніі адкрыцця арэны ў ёй пачнуць працаваць не ўсе спартовыя пляцоўкі і залы. Чыноўнікі райвыканкаму кажуць, што на арэне "яшчэ не ўсё гатова, каб прыняць аматараў здаровага ладу жыцця, акрамя таго, укамплектаваныя не ўсе штатныя адзінкі".



Дарэчы, трыбуны арэны змогуць змясціць каля 3,5 тысячы гледачоў — гэта больш як на траціну пераўзыходзіць параметры Палаца спорту ў Віцебску. Аршанская Лядовая арэна будзе трэцяй па маштабах у Беларусі — пасля Мінску і Бабруйску.



Фота — orshatut.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі