Адказны за плітку на плошчы Незалежнасці падаў у адстаўку

Дырэктар унітарнага прадпрыемства, адказнага за рэканструкцыю плошчы Незалежнасці, падаў у адстаўку. Пра гэта піша газета “Советская Белоруссия”. Ці звязана гэты з тым, што на галоўнай плошчы краіны паклалі радыеактыўную плітку пакуль невядома. Спецыялісты “Дырэкцыі па рэканструкцыі плошчы Незалежнасці” таксама не каментуюць сітуацыю з адстаўкай дырэктара.

Нагадаем, пытанне пра радыеактыўную плітку падняла Еўрарадыё ў сваіх публікацыях “На плошчы Незалежнасці паклалі радыеактыўную плітку” і “Дазіметр Еўрарадыё на плошчы Незалежнасці паказаў 60 мікрарэнтген”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі