Адказнасць за эканамічныя злачынствы ў Беларусі могуць змякчыць

Адказнасць за эканамічныя злачынствы ў Беларусі могуць змякчыць

Крымінальнае заканадаўства ў сферы эканамічных злачынстваў плануецца зрабіць больш гуманным. Пра гэта размаўлялі падчас сустрэчы 28 снежня Аляксандр Лукашэнка і старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала.

Пра магчымасць больш мяккіх пакаранняў за эканамічныя злачынствы гаварыў кіраўнік дзяржавы, перадае БЕЛТА. Ён жа згадаў банкруцтвы прадпрыемстваў. На думку Лукашэнкі, суд павінен разглядаць банкруцтвы толькі, калі ўсе дасудовыя магчымасці вычарпаныя. На сустрэчы адзначалася, што ў Беларусі ёсць магчымасць спыняць значную колькасць дробных крымінальных справаў на дасудовай стадыі і не прымяняць шырока канфіскацыю маёмасці.

У сваю чаргу, Сукала паведаміў, што аб'яднанне агульных і эканамічных судоў дало станоўчы эфект і прапанаваў праграму па ўдасканаленні судаводства. Там прадугледжаныя пераўтварэнні, якія паскораць і спросцяць судовыя працэсы, зробяць іх больш эканамічнымі.

Паведамляецца, што на разглядзе ў кіраўніка дзяржавы знаходзіцца законапраект, згодна з якім крымінальнае судаводства практычна будзе завяршацца пасля апеляцыйнай вытворчасці. Уварванне ў працэс правасуддзя на стадыі нагляду пасля набыцця прысудам законнай моцы будзе насіць вельмі выключны характар.

Плануецца таксама, што працэс правасуддзя стане яшчэ больш адкрытым і зразумелым для шараговых грамадзян і суб'ектаў гаспадарання, набудзе больш прымірэнчы характар, бо шырэй будзе ўжывацца дасудовая і судовая медыяцыя.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі