Адкажы на пытанні віктарыны і выйграй фірмовы мерч Linkin Park

Хочаш выйграць фірмовую вопратку Linkin Park і дыск з аўтографамі музыкаў? Удзельнічай у віктарыне Еўрарадыё! Выберы адзін правільны адказ з чатырох магчымых, і так 9 разоў, і атрымай падарунак ад любімага гурта! Свае адказы і кантактныя дадзеныя дасылай на адрас [email protected] з пазнакай "Linkin Park. Віктарына" да вечара 25 жніўня. Таксама ў лісце напішы свой памер вопраткі (S, M, L і т.д.). Музыкі, якія выступяць у "Мінск-Арэне" 27 жніўня, прывязуць падарункі з сабой.

Як першапачаткова называўся гурт Linkin Park?


1.Xero


2. Hybrid Theory


3. SuperXero


4. Lincoln Park

Якое відэа Linkin Park знялі на грошы, сабраныя праз краўфандынг?


1. "One Step Closer"


2. "Numb"


3. "Final Masquerade"


4. "The Catalyst" 

Пра якія праблемы вакаліста Чэстара Бэнінгтана распавядаецца ў альбоме "Hybrid Theory"?


1. Праблемы з аўтамабілем


2. Праблемы з наркотыкамі


3. Праблемы з тараканамі


4. Праблемы з дзяўчынай

Калі слухаць трэк "Announcement Service Public" задам наперад, які заклік ад Бэнінгтана можна пачуць?


1. "Вы мусіце чысціць зубы і мыць рукі"


2. "Вы мусіце прыбіраць за сабой посуд"


3. "Вы мусіце мыцца двойчы на дзень — раніцай і вечарам"


4. "Вы мусіце есці маленькімі порцыямі"

Фотасесію да альбома "Meteora" музыкі Linkin Park зладзілі 


1. у гатэлі, дзе забілі Роберта Кенэдзі


2. у Галівудзе


3. на востраве ў Ціхім акіяне


4. у Нясвіжскім замку

У якім рэстаране хуткага харчавання ў свой час працаваў Чэстар Бэнінгтан:


1. Bugrer King 


2. MC Donalds


3. KFC


4. Subway

Хто з удзельнікаў гурта зрабіў аперацыю па карэкцыі зроку?


1. Чэстар Бэнінгтан


2. Майк Шынода


3. Брэд Дэлсан


4. Дэвід Фарэл

Хто з музыкаў мае дыплом бакалаўра сувязі?


1. Чэстар Бэнінгтан


2. Майк Шынода


3. Брэд Дэлсан


4. Дэвід Фарэл

Маці бубнача Роба Бурдона была сяброўкай 


1. Джоўі Крамера з Aerosmith


2. Ларса Ульрыха з Metallica


3. Дэйва Гроўла з Nirvana


4. Рынга Стара

Фота: 411mania.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі