Ад імя дэпутата Здановіча для дзіцячых дамоў “прапіхваюцца”расійскія рэчы
Старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе ніжняй палаты беларускага парламента Уладзімір Здановіч у інтэрв’ю Еўрарадыё распавёў, што выкарыстоўваючы яго імя, невядомы “прапіхваў” у дзіцячыя дамы рэчы, прывезеныя з Расіі. Здановіч: Выявілася, што адзін чалавек, прадстаўляючыся менавіта маім прозвішчам, а часам і прозвішчамі калег-дэпутатаў, так бы мовіць, спрабуе “прапіхнуць” рэчы, якія ён прывозіць з Расіі для нашых дзіцячых дамоў.
Устанаўленнем асобы і законнасці дзеянняў невядомага займаецца Міністэрства адукацыі і іншыя органы.
Яшчэ імя дэпутата часта выкарыстоўваецца ў ВНУ, дзе студэнты ці іх бацькі, прадстаўляючыся сваякамі Уладзіміра Здановіча, спрабуюць вырашаць пытанні акадэмічнай паспяховасці. Але поспеху такія спробы не маюць, бо звычайна рэктары перазвоньваюць дэпутату, каб ўстанавіць сапраўднасць сваяцтва.