Абвінавачанымі па "справе БЕЛТА" застаюцца два галоўрэды — tut.by і БелаПАН

Абвінавачанымі па "справе БЕЛТА" застаюцца два галоўрэды — tut.by і БелаПАН

27 лістапада было задаволена хадайніцтва яшчэ адной рэдактаркі партала tut.by Ганны Ермачонак пра спыненне крымінальнай справы. Ермачонак заплаціла адміністрацыйны штраф  — 735 рублёў (30 базавых велічыняў), піша tut.by

Цяпер па скандальна вядомай "справе БЕЛТА" яна праходзіць як сведка. Ёй адмянілі падпіску аб нявыездзе і знялі забарону на выезд з краіны. 

У аўторак быў спынены крымінальны пераслед яшчэ шасці фігурантаў "справы БЕЛТА". Усім журналістам мяняюць крымінальны артыкул на адміністрацыйны, пасля таго як яны кампенсуюць шкоду (ад 3000 да 17 000 рублёў).

Як піша tut.by, цяпер абвінавачанымі па "справе БЕЛТА" застаюцца галоўны рэдактар ​​парталу Марына Золатава і галоўны рэдактар агенцтва ​​БелаПАН Ірына Леўшына. Золатаву вінавацяць у бяздзейнасці службовай асобы. Ёй пагражае ад штрафу да пяці гадоў пазбаўлення волі. Леўшыну вінавацяць у несанкцыянаваным доступе да камп'ютарнай інфармацыі, як і астатніх фігурантаў справы. 

7-8 жніўня ў офісах кампаній tut.by і БелаПАН адбыліся ператрусы і затрыманні журналістаў і рэдактараў. Затрыманыя правялі па некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. 27 жніўня большасці падазраваных быў забаронены выезд з краіны. Абвінавачанымі па справе праходзілі 15 чалавек, якія вінавацілі ў незаконным доступе да платнай падпіскі да навінаў агенцтва БЕЛТА. 

 

Слухай больш навінаў у праграме "Петарда" за 28.11:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі