Абвешчаны шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца

У шорт-ліст увайшлі шэсць аўтараў кніг:



Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: “Логвінаў”.



Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: “Звязда”.



Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: “Мастацкая літаратура”.



Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: “Логвінаў”.



Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: “Полацкае ляда”.



Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: “Мастацкая літаратура”.



Раней абвяшчаўся лонг-ліст, у які ўвайшлі 12 кніг. У кароткі спіс не трапілі: “Errata” Сяргея Дубаўца, “Смерць лесбіянкі” Наталкі Харытанюк, “Зкімбы-зымбы” Аляксандра Лукашука, “Казкі для дарослых” Адама Глобуса, “Сарочае радыё” Кацярыны Оаро, “Музы і свінні” Уладзіслава Ахроменкі.



Пераможца будзе названы ў чэрвені, паведамляе “Наша Ніва”.



Літаратурная прэмія імя Ежы Гедроўца будзе ўручацца ў трэці раз. Раней яе лаўрэатамі станавіліся Павел Касцюкевіч і Уладзімір Някляеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі