Абстрэл расійскага сяла і контрнаступленне ў раёне Харкава — 78-я раніца вайны

Па Ноўгарад-Северскаму ў Чарнігаўскай вобласці 11 мая быў нанесены ракетны ўдар​ / @chernigivskaODA
Па Ноўгарад-Северскаму ў Чарнігаўскай вобласці 11 мая быў нанесены ракетны ўдар​ / @chernigivskaODA

Першыя ахвяры вайны сярод грамадзянскіх з'явіліся на тэрыторыі Расіі. Як мінімум адзін чалавек загінуў, яшчэ сямёра атрымалі раненні ў выніку абстрэлу прыгранічнай вёскі ў Белгародскай вобласці РФ.

"7 параненых, позна ноччу прывезлі яшчэ аднаго пацярпелага. Усім аказваецца кваліфікаваная медыцынская дапамога", напісаў у Telegram Белгарадскі губернатар Вячаслаў Гладкоў. Ён таксама распавёў, што жыхароў вёскі эвакуіравалі ў бяспечнае месца.

З іншага боку мяжы ад Белгарада — у раёне Харкава— украінскія вайскоўцы арганізавалі контрнаступленне. Паводле ацэнкі Амерыканскага інстытута вывучэння вайны, расійскія войскі 11 траўня "не дамагліся якіх-небудзь значных поспехаў ва Украіне, і ўкраінскія войскі занялі далейшыя пазіцыі на паўночны ўсход ад Харкава".

Расіяне спрабуюць наступаць на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей. 11 траўня ўкраінскія падраздзяленні адбілі тут 9 расійскіх нападаў. Кіраўнік Луганскай адміністрацыі Сяргей Гайдай распавядае, што ў выніку абстрэлаў у рэгіёне ўчора былі пашкоджаныя больш за два дзясяткі жылых дамоў.

"Тройчы за тыдзень вораг адкрывае агонь па адным і тым жа, як гаворыцца, "квадраце" ў Севераданецку. Але ж гэта для расіян "квадрат", а для нас — мірныя памяшканні, дзе застаецца шмат людзей. Учора артылерыйскія снарады там упалі прыкладна ў 10 раніцы. У рознай ступені, але пашкоджаны сем шматпавярховікаў", — піша Гайдай. З-за абстрэлаў стала цяжэй дастаўляць гуманітарныя грузы.

Пра авіяўдары па аб'ектах крытычнай інфраструктуры паведамляюць з Чарнігаўскай вобласці. Бомбы сёння раніцай прыляцелі тут у тым ліку і ў школу. Пашкоджаныя таксама іншыя адміністрацыйныя будынкі і прыватныя дамы. Ёсць загінулыя і параненыя. На месцы здарэння працуюць ратавальнікі і медыкі.

Обстрел российского села и контрнаступление в районе Харькова — 78-е утро войны
Наступствы абстрэлаў ў Чарнігаўскай вобласці / @chernigivskaODA

У Генштабе УСУ адзначаюць актыўнасць на прымежных тэрыторыях Беларусі беларускія вайскоўцы — тут "працягваюць выконваць задачы па ўзмацненні ўкраінска-беларускай мяжы ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях". У Генштабе лічаць, што пагроза ракетна-бомбавых удараў па аб'ектах з тэрыторыі Беларусі захоўваецца.

Працягваецца супрацьстаянне ў Марыупалі. Расіяне не спыняюць бамбіць з паветра тэрыторыю завода "Азоўсталь", дзе застаюцца ўкраінскія байцы.

Тым часам абаронцы Марыупаля папрасілі аб дапамозе Ілона Маска. Каб звярнуцца да Маска, камандзір падраздзялення 36-й брыгады марской пяхоты Украіны Сяргей Валынскі нават стварыў акаўнт у Twitter.

"Кажуць, што яго задачай было натхніць чалавецтва, прымусіць верыць у немагчымае. Ён даказаў, што для яго няма невырашальных задач, што магчыма ўсё! Ён ніколі не здаецца, як мы! Нам патрэбна падтрымка Звышчалавека!",— напісаў ён.

Обстрел российского села и контрнаступление в районе Харькова — 78-е утро войны
Сяргей Валынскі / facebook.com/serjvlk

Беспаспяховыя пазіцыйныя баі працягваюцца ў Мікалаеўскай і Херсонскай абласцях. "Украінскія байцы не дазваляюць ім (расіянам) ні атакаваць, ні прасунуцца", паведамляюць ва ўкраінскім аператыўным камандаванні "Поўдзень".

Расіяне зноў напярэдадні атакавалі ракетамі Адэскую вобласць, але спрацавала СПА, і ракета не дасягнула мэты.

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан дазволіў больш за сто грамадзянам сваёй краіны ўступіць ва Ўзброеныя Сілы Украіны, пра гэта піша "Громадське". Гэтыя людзі змогуць далучыцца да сілаў тэрабароны. Ва Украіне створана нават асобнае падраздзяленне — Інтэрнацыянальны легіён тэрытарыяльнай абароны краіны.

УНІАН прыводзіць меркаванне былога камандуючага арміяй ЗША ў Еўропе генерала Бэна Ходжэса. Ён лічыць, што Украіна ў бліжэйшы час можа перайсці ў контрнаступленне і да канца лета адкінуць Расію да даваенным межаў.

Пасля вайны вялікая праца яшчэ чакае піратэхнікаў — на размініраванне тэрыторыі Украіны спатрэбіцца 5-10 гадоў. Пра гэта заявіў прадстаўнік украінскай Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях Алег Бондар. Нават зараз піратэхнікі штодня адбіраюць ад 2 да 5 тысяч выбухованебяспечных прадметаў.

Тым часам у Адэсе падчас фартыфікацыйных работ байцы адной з брыгад тэрытарыяльнай абароны Адэсы знайшлі старажытныя амфары. Як мяркуецца, яны былі зробленыя ў 4-5 стагоддзі да нашай эры. Байцы аднеслі амфары ў Адэскі археалагічны музей НАН Украіны.

Обстрел российского села и контрнаступление в районе Харькова — 78-е утро войны
Бойцы теробороны нашли амфоры во время фортификационных работ / фото из соцсетей

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі