АБСЕ пачынае доўгатэрміновае назіранне за выбарамі ў Беларусі

Доўгатэрміновыя назіральнікі ад АБСЕ сёння пачнуць маніторынг прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Чакаецца, што ў назіральную місію ўвойдуць каля 40 доўгатэрміновых назіральнікаў  яшчэ каля 400 прадстаўнікоў будуць ажыццяўляць кароткатэрміновы маніторынг.

Усяго ж беларускія выбары будуць маніторыць каля 800 назіральнікаў ад АБСЕ і СНД. Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, сёлета замежных назіральнікаў будзе меней, чым на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года, калі ў нашу краіну прыехала болей за тысячу назіральнікаў. У ЦВК гэта звязваюць з тым, што паралельна з выбарамі ў Беларусі пройдуць парламенцкія выбары ў Кыргызстане (на тыдзень раней), а таксама парламенцкія выбары ў Азербайджане (праз тыдзень пасля беларускіх). Таму назіральнікі раздзеляцца па розных місіях.

Што да нацыянальных назіральнікаў, то на мінулым тыдні іх ужо было болей за 500 чалавек і гэтая лічба будзе павялічвацца, перадае БЕЛТА.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі