Вы тут

Абмяжоўваюцца пастаўкі ў Расію прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў

БЕЛТА

Рассельгаснагляд абмяжоўвае з 11 красавіка пастаўкі ў Расію прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў. Гэта — 1-я Мінская птушкафабрыка, Гомельскі бялкова-тлушчавы завод і філіял "Слаўгарадскі" ААТ "Бабуліна крынка". Прэс-служба расійскага ведамства адзначае, што прычынай такога рашэння сталі выяўленыя паўторныя парушэнні. Напрыклад, у мясе птушкі сталічнага прадпрыемства выявілі сальманэл, а ў сыры "Слаўгарадскага" — натаміцын.

Прадукцыя яшчэ пяці беларускіх прадпрыемстваў трапіла пад узмоцнены лабараторны кантроль. У каўбасных вырабах агракамбіната "Сноў" знайшлі афлаксацын, у ялавічыне Гродзенскага мясакамбіната — бактэрыі роду Listeria, у каўбасе "Пухавічымясапрадукта" — энрафлаксацын, у тварагу Слуцкага сыраробнага камбіната — бактэрыі групы кішэчнай палачкі, у каўбасных вырабах ЗАТ "Юніміт" — кокцыястатыкаў. Калі яны будуць і далей парушаць ветэрынарна-санітарныя нормы і патрабаванні, то папоўняць "чорны спіс". Па гэтай праблеме Рассельгаснагляд звярнуўся ў Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.