Вы тут

Абмяркоўваем новы закон аб прызыве ў войска

Кадр з фільма "Жыве Беларусь!"

Міністэрства абароны хоча зрабіць больш жорсткім парадак прызыва ў беларускае войска. Ведамства распрацавала праект закона, які ўскладніць жыццё ўхілістам, а ўчорашнім школьнікам пакіне толькі адну адтэрміноўку на атрыманне далейшай адукацыі. Праект закона ўжо паступіў на разгляд у Палату прадстаўнікоў — галасаванні па ім могуць адбыцца 26 і 28 чэрвеня, у апошнія дні веснавой сесіі.

Мы ўважліва прачыталі праект закона, сабралі меркаванні экспертаў на яго конт і гатовыя распавесці вам, што зменіцца ў вечным спаборніцтве ваенкаматаў і прызыўнікоў. А яшчэ хлопцы з Еўрарадыё прыгадалі свае гісторыі ўзаемаадносінаў з прызывам у войска.