Абхазія спадзяецца на прызнанне Беларусі і Ірландыі

Прызнаць незалежнасць Рэспублікі Абхазія заклікае Беларусь і Ірландыю яе парламент. У звароце, накіраваным сёння дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, змешчанае спадзяванне, што беларускі парламент "з разуменнем аднясецца да імкнення народа Абхазіі жыць у незалежнай, прызнанай сусветнай супольнасцю дзяржаве", паведамляе "Інтэрфакс".
Нагадаем, раней спікер Палаты прадстаўнікоў Вадзім Папоў казаў пра тое, што спяшацца з разглядам пытання прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі не трэба. Ён выказаў меркаванне, што гэтым могуць заняцца дэпутаты "новай" Палаты прадстаўнікоў, якая пачне працаваць напрыканцы месяца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі