Абавязковы масачны рэжым уводзяць і ў Брэсце

У Брэсце з 14 лістапада ўводзіцца абавязковы масачны рэжым / сайт Брэсцкага гарвыканкама​
У Брэсце з 14 лістапада ўводзіцца абавязковы масачны рэжым / сайт Брэсцкага гарвыканкама​

З 14 лістапада жыхары Брэста павінныя будуць у абавязковым парадку насіць маскі ў грамадскіх месцах. Аб рашэнні ўвесці ў горадзе масачны рэжым паведаміў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук у сябе ў тэлеграм-канале.

"Толькі што правёў нараду па эпідэмічнай сітуацыі ў Брэсце. Інфармую, што ва ўстановах аховы здароўя горада дастаткова свабодных ложкаў для аказання стацыянарнай медыцынскай дапамогі. Разам з тым, прынялі рашэнне аб увядзенні ў Брэсце абавязковага масачнага рэжыму з 14 лістапада", — напісаў Рагачук.

Тэкст дакумента ён паабяцаў апублікаваць пасля падпісання.

З чацвярга, 13 лістапада, абавязковы масачны рэжым дзейнічае і ў Мінску. Раней ён таксама быў уведзены ў Гомельскай вобласці, шэрагу рэгіёнаў Магілёўскай і Віцебскай абласцей, а таксама ў Лідскім раёне.

Пры гэтым чалавеку, які не надзеў маску ў транспарце або краме, пакуль нічога не пагражае. Як патлумачыла галоўны санітарны ўрач Мінска Святлана Ярмак, за прытрымліванне масачнага рэжыму адказваюць кіраўнікі суб'ектаў гаспадарання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі