Абарона мяжы з Беларуссю павінна стаць еўрапейскім прыярытэтам — Туск

Дональд Туск

Дональд Туск / PAP/EPA

Варшава хоча, каб Еўрасаюз дапамог абараніць межы ад мігрантаў, якія імкнуцца трапіць у Польшчу з Беларусі. Пра гэта прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Эстоніі Каяй Калас, піша Wprost.

"У нас усё больш і больш сігналаў пра тое, што рэжым Лукашэнкі хоча зноў выкарыстоўваць пытанні міграцыі і аказаць ціск на нашу ўсходнюю мяжу", — падкрэсліў Туск. На яго думку, афіцыйны Мінск выкарыстоўвае міграцыйны крызіс "у палітычных мэтах, для дэзінтэграцыі, дэстабілізацыі, а таксама ўласнага псеўдадзяржаўнага бізнесу".

Туск мяркуе, што абарона польска-беларускай мяжы павінна стаць еўрапейскім прыярытэтам: "Перакананы, што мы прыйдзем да агульнага пункту гледжання".

Як распавядала Еўрарадыё, у Літве заявілі, што гатовыя выкарыстаць войска для аховы мяжы з Беларуссю.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі