Абама: Ракету па Боінгу выпусцілі з тэрыторыі, якую кантралююць баевікі

У сваёй прамове амерыканскі лідар заклікаў неадкладна спыніць агонь ва Украіне і пачаць міжнароднае расследаванне ў справе збітага самалёта. Па яго словах, сярод ахвяраў трагедыі быў як мінімум адзін амерыканскі грамадзянін. Ён дадаў, што спецыялісты ФБР ужо адправіліся да месца здарэння.

Кіраўнік Злучаных Штатаў заявіў, што малайзійскі Боінг быў збіты ракетай "зямля-паветра", запушчанай з тэрыторыі, якую кантралююць баевікі.

Абама паведаміў, што напярэдадні ў яго была размова з Пуціным. Прэзідэнт ЗША адзначыў, што баевікі не маглі б збіваць самалёты над Украінай, калі б іх матэрыяльна не падтрымлівала Расія. Ён адзначыў, што Пуцін і ўрад Расіі павінны прыняць стратэгічнае рашэнне, падтрымліваюць яны сепаратыстаў ці гатовыя працаваць з украінскім ўладамі.

Амерыканскі прэзідэнт дадаў, што Злучаныя Штаты падтрымліваюць дзеянні ўкраінскіх уладаў на ўсходзе краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі