Абама атрымлівае ў 10 разоў больш за Лукашэнку

Еўрарадыё абзваніла адміністрацыі прэзідэнтаў суседніх краінаў і паспрабавала даведацца, кіраўнік якой краіны самы багаты.
У 2005 годзе агульны гадавы прыбытак Аляксандра Лукашэнкі склаў каля 20 тысяч еўра. У 2009 прэзідэнту ЗША Бараку Абаму прызначылі гадавы заробак у 292 тысячы еўра. Еўрарадыё абзваніла адміністрацыі прэзідэнтаў суседніх краінаў і паспрабавала даведацца, кіраўнік якой краіны самы багаты.

У фінансавым аддзеле адміністрацыі прэзідэнта Літвы Валдаса Адамкуса нам патлумачылі, што не сакрэт не толькі сам памер заробку прэзідэнта, але нават формула яго разліку. Таму кожны літовец можа вельмі проста вылічыць, колькі атрымлівае кіраўнік яго краіны. Аднак у гэтую лічбу яшчэ ўваходзяць падаткі. У наяўнасці прэзідэнт на рукі атрымлівае менш, расказалі Еўрарадыё ў прэс-службе адміністрацыі прэзідэнта Літвы.

Прэс-служба адміністрацыі прэзідэнта Літвы:
“Я магу вам толькі сказаць лічбу, якая разам з падаткамі. Гэта будзе 27828 літаў. Гэта ўсім вядома, таму што ў нас дэпартамент статыстыкі ўсё аб’яўляе. І ўсе ведаюць, як трэба лічыць, каб даведацца, які заробак. Гэта проста ўсім вядома”.

Такім чынам, заробак Валдаса Адамкуса крыху больш за 8 тысяч еўра. Пра заробкі іншых прэзідэнтаў чытайце і слухайце неўзабаве ў рэпартажы на Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі