ААН можа асудзіць Беларусь за парушэнне правоў чалавека

33 краіны ўнеслі на Генеральнай асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый праект рэзалюцыі, якая асуджае Беларусь за парушэнне правоў чалавека. Аўтары дакументы выказваюць “глыбокую занепакоенасць” з нагоды выкарыстання ў Беларусі “сістэмы крымінальнага правасуддзя” для рэпрэсій супраць палітычнай апазіцыі і праваабаронцаў.

У праекце гаворыцца аб “далейшай эрозіі дэмакратычнага працэсу” і сцвярджаецца, што мясцовыя выбары ў Беларусі ў 2007 годзе прайшлі з выкарыстаннем метадаў запалохвання апазіцыі і пераследу незалежных СМІ.

Аўтары праекту, сярод якіх ЗША, краіны ЕС і Японія, нагадалі афіцыйнаму Мінску пра гвалтоўнае знікненне палітычных апанентаў прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі ў 1999 годзе і журналіста ў 2000 годзе.

РИА “Новости”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі