946 новых выпадкаў каранавіруса зарэгістравана ў Беларусі за суткі

946 новых выпадкаў каранавіруса зарэгістравана ў Беларусі за суткі

Па стане на 25 траўня ў Беларусі зарэгістравана 37 144 выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй, паведамляе прэсслужба Мінздароўя. Гэта на 946 выпадкаў больш, чым суткі таму. 20-ы дзень статыстыка новых захворванняў перавышае 900 выпадкаў за суткі. 

Памерлі 204 пацыенты, у якіх дыягнаставалі COVID-19 (+5). 

Паправіліся і былі выпісаныя 14 449 чалавек (+294)

Агулам, паводле звестак Мінздароўя, было праведзена 463 004 тэсты на каранавірус (+12 377).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі