93% апытаных украінцаў упэўнены ў перамозе ў вайне з Расіяй

93% апытаных украінцаў упэўнены ў перамозе ў вайне з Расіяй

93% апытаных украінцаў упэўнены ў перамозе ў вайне з Расіяй. Пры гэтым 67% лічаць, што для гэтага спатрэбіцца не менш за паўгода. У хуткую перамогу вераць толькі 6%. Пра гэта сведчаць вынікі агульнанацыянальнага апытання, праведзенага днямі ва ўмовах вайны сацыялагічнай групай "Рэйтынг".

87% падтрымалі б уступленне Украіны ў ЕС у выпадку правядзення рэферэндума, супраць толькі 4%. За ўступленне ў NATO ужо 76% (у сакавіку было 68%).

Найбольш пазітыўны рэйтынг сярод украінцаў маюць наступныя замежныя лідары: прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан — больш за 90%, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн — 89%, кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен — 71%. Да Аляксандра Лукашэнкі негатыўна ставяцца 95% апытаных украінцаў, да Уладзіміра Пуціна — 98%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі