65 гадоў таму была спаленая разам з жыхарамі беларуская вёска Хатынь

На сённяшні дзень прыпадаюць 65-я ўгодкі спалення 118-м паліцыйным батальёнам, сфармаваным ва Украіне, беларускай вёскі Хатынь. Карнікі акружылі вёску, сагналі яе жыхароў у хлеў і падпалілі. Тых, хто вырываўся з агня, расстрэльвалі з кулямётаў. Загінулі 149 чалавек, а сярод іх 76 дзяцей. Былі спаленыя і ўсе 26 вясковых хатаў.

У 1969 годзе на месцы трагедыі быў адкрыты мемарыяльны комплекс "Хатынь", як напамін пра сотні спаленых нацыстамі беларускіх вёсак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі