Вы тут

6 сакавіка ў Беларусі курс долара знізіўся, курс еўра вырас

Фота: БЕЛТА

У панядзелак, 6 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША спыніў рост і знізіўся — з 1,9141 да 1,9031 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,0131 да 2,0203. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2651 беларускага рубля (у пятніцу — 3,2505).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,12%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 3 сакавіка, курс долара ЗША вырас — з 1,9002 да 1,9141 беларускага рубля, вырас і курс еўра — з 2,0003 да 2,0131.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Фота: федеральныеновости.рф