6 чэрвеня з Беларусі дэпартуюць пратэстанцкага пастара Лукасіка

Беларускія ўлады намагаюцца выгнаць з краіны ўсіх замежных місіянераў. Такую заяву зрабіў пратэстанцкі пастар, грамадзянін Польшчы Яраслаў Лукасік. Сёння ён мусіць пакінуць Беларусь, дзе засталіся яго жонка і трое дзяцей. Рашэнне пра дэпартыцыю пастара прынялі беларускія ўлады. На працягу пяці гадоў ён не зможа прыязджаць у нашу краіну. Яраслаў Лукасік лічыць, што з Беларусі выганяюць найперш місіянераў, якія з’яўляюцца грамадзянамі еўрапейскіх краінаў і ЗША.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі