54 чалавекі эвакуявалі на пажары ў Оршы

54 чалавекі эвакуявалі на пажары ў Оршы

22 красавіка ў 16:12 аршанскім ратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар, інфармуе прэс-служба МНС.

Агонь узнік у інтэрнаце Аршанскага мясакансервавага камбіната па вуліцы Шклоўскай. У выніку пажару ў адным з інтэрнацкіх пакояў пашкоджаная маёмасць, закураныя сцены. 

Ратавальнікі разам з адміністрацыяй інтэрната эвакуявалі 54 чалавекі, у тым ліку 9 дзяцей. 

Прычына пажару высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі