5 прэтэнзій Рассельгаснагляду да Беларусі

1. Беларусь не кантралюе афрыканскую чуму свіней.

Каўбасу з геномам АЧС лавілі ў 11 рэгіёнах Расіі з 5 розных беларускіх мясакамбінатаў.

"Маштабы вытворчасці такой прадукцыі сведчаць аб масавым забоі жывёл, інфекаваных вірусам афрыканскай чумы свіней. Разам з тым, беларуская ветэрынарная служба афіцыйна абвясціла толькі пра дзве ўспышкі АЧС на тэрыторыі краіны", — кажа галоўны ветэрынарны інспектар Расіі Яўген Непаклонаў.

Атрымліваецца, што альбо успышкі ёсць больш, чым у двух месцах, а дакладней, па ўсёй краіне, альбо каўбасу робяць з прывазнога мяса, напрыклад, з Польшчы, дзе таксама зафіксаваныя ўспышкі АЧС. Адсюль выцякае прэтэнзія нумар 2.

2. Расія падазрае, што геном АЧС можа трапляць у беларускую каўбасу з польскай свінінай.

"Крыніца сыравіны, атрыманай ад такіх жывёл, так і не ўстаноўленая. Выклікаюць пытанні і ўспышкі захворвання паблізу мяжы з Беларуссю — у Польшчы, Літве, а таксама ў Смаленскай і Пскоўскай абласцях Расіі". 

Беларусь у адказ на гэтыя тры прэтэнзіі сцвярджае, што уся свініна праходзіць неабходныя даследаванні і адпавядае нормам Мытнага саюза. Нашы эксперты нічога не знаходзяць. Перапрацоўваць жа польскае і рабіць з яго каўбасу мы маем права. А ў межах мытнага саюза не можа быць ніякіх абмежаванняў на яе пастаўкі.


3. Беларусь не адказвае на прэтэнзіі і не праводзіць расследаванні.

Дзіўна, што расіяне пачалі знаходзіць АЧС у беларускай каўбасе толькі пасля ўвядзення эмбарга на прадукты з ЕС. Але і на гэта ў Рассельгаснагляда адказ знаходзіцца, маўляў, раней так прадукцыю не кантралявалі, а цяпер кантроль узмацніўся і пачалі знаходзіць. А Беларусь не прымае мераў.

Кіраўнік Рассельгаснагляда Сергей Данкверт адзначае, што на працягу 3 гадоў праблемы бяспекі паднагляднай прадукцыі з Беларусі не вырашаліся і абвастрыліся пасля увядзення Расіяй эканамічных мер ў адказ.

"У бягучым годзе, напрыклад, Рассельгаснагляд накіраваў у Мінсельгасхарч Беларусі 43 лісты з просьбай правесці службовае расследаванне ў сувязі з выяўленымі Рассельгаснаглядам канкрэтнымі выпадкамі парушэнняў пры пастаўках прадукцыі жывёльнага паходжання, на што было атрымана толькі пяць адказаў".

Галоўны ветэрынарны інспектар Беларусі Васіль Півавар адказаў, што па кожным лісце праводзяцца праверкі, але не заўсёды расійскаму боку пра гэта паведамляюць. Мінсельгаспрам Беларусі гатовы стварыць агульную камісію, каб выявіць, адкуль з'явіўся геном АЧС у беларускай каўбасе.


4. Беларусь не правярае сапраўднае паходжанне транзітных тавараў

Яўген Непаклонаў заявіў, што беларускія мытнікі прапускалі бразільскае мяса з ЕС. Пры гэтым яны наўрад ці не ведалі, што правозіць яго па тэрыторыі ЕС забаронена. Але прапусцілі партыю праз беларускую мяжу, як бразільскую.

"Эксперты Рассельгаснагляду ўсталявалі, што на самой справе гэтая прадукцыя была праведзеная ў краінах Еўрасаюза — Германіі, Нідэрландах і Польшчы".

Не звярнулі ўвагу беларускія мытнікі і на свініну з Чарнагорыі, якая ішла праз Беларусь. Было пастаўлена 10 тысяч тон, пры тым, што усяго свіней ў Чарнагорыі не больш за 18 тысяч галоў. Нават калі забіць усё пагалоўе, адна сярэдняя чарнагорская свіння павінна важыць трохі больш за паўтоны.


5. Беларусь прапускае транзітам у Казахстан забароненую прадукцыю, якая потым асядае ў Расіі.

З Беларусі працягваецца транзіт расліннай прадукцыі ў Казахстан праз Расію. Хаця дазвол на яе правоз ёсць толькі праз дзяржаўную мяжу Расіі.

Беларусь адказвае, што не мае паўнамоцтваў забараніць транзіт садавіны і гародніны з ЕС у Казахстан, калі ўсе дакументы ў парадку. А тое, што яна потым адгружаецца ў Расіі, гэта праблема расіян, якія самі не дасачылі.

Як паведамляе сайт Рассельгаснагляда, фура з гароднінай двойчы за тры дні ўязджала з Беларусі ў Расію з адным і тым жа сертыфікатам і прадукцыяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі