47-гадовага жыхара Кобрына будуць судзіць за ўхіленне ад ваенных збораў

47-гадовага жыхара Кобрына будуць судзіць за ўхіленне ад ваенных збораў

47-гадовага жыхара Кобрына будуць судзіць за ўхіленне ад ваенных збораў. Як паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці, 10 траўня ў прысутнасці сведкаў мужчына адмовіўся атрымліваць пад асабісты подпіс позву. У той момант ён знаходзіўся па месцы жыхарства. На зборы яму трэба было з'явіцца 16 траўня, але, нягледзячы на папярэджанне пра адказнасць, у ваенкамаце яго не дачакаліся.

Пракуратура Кобрынскага раёна накіравала крымінальную справу рэзервіста ў суд. Вядома, што абвінавачаны з'яўляецца беспрацоўным. Ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыедзе і належных паводзінах.

Жыхару Кобрына пагражае штраф, папраўчыя працы на тэрмін да аднаго года ці арышт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі