Вы тут

4 снежня парламент з апазіцыяй збярэцца на сваё апошняе пасяджэнне

Фота Змітра Лукашука

Сваё апошняе пасяджэнне правядуць 4 снежня 2019 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага склікання. На гэтым апошнім пасяджэнні народныя абраннікі разгледзяць толькі два законапраекты — “Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь "Аб трацейскіх судах” і “Аб змене кодэксаў". Абодва ў першым чытанні. Па заканчэнні пасяджэння з дакладам выступіць старшыня парламента Уладзімір Андрэйчанка. Прымаць іх канчаткова будуць ужо новыя дэпутаты.

Вядома, што 5 снежня з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў (шостага і сёмага скліканняў) і Савета Рэспублікі сустрэнецца Аляксандр Лукашэнка. А ўжо 6 снежня на сваё першае пасяджэнне збяруцца новаабраныя дэпутаты парламента, дзе ізноў няма ніводнага прадстаўніка апазіцыі. Пра парламент, дзе хоць мінімальна прадстаўленая апазіцыя, давядзецца забыць. Як мінімум на чатыры найбліжэйшыя гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.